А вы ведалі, што першы ў свеце мультфільм, намаляваны пры дапамозе нейрасетак, стварылі ў нашай краіне? У Музеі гісторыі беларускага кіно працуе выстава «Чароўны ліхтар», прысвечаная самабытнай айчыннай анімацыі.
Беларускія мультфільмы — гэта не проста гісторыі на экране, а цэлы культурны скарб. Яны зачароўваюць зваротам да народных казак, легендаў і традыцый. Цяпер ёсць магчымасць зазірнуць за кулісы стварэння гэтых шэдэўраў!
У экспазіцыі вы ўбачыце:
- арыгінальныя эскізы, сцэнарыі і афішы любімых анімацыйных карцін,
- замалёўкі з мультфільма «Марк Шагал. Пачатак»,
- арыгінал сцэнарыя культавай стужкі «Цімка і Дзімка».
Акрамя таго, вы даведаецеся, які беларускі мультфільм быў зроблены ў тэхніцы пясочнай анімацыі, а які — першым у свеце з дапамогай штучнага інтэлекту!
У рамках выставы можна наведаць:
- майстар-класы па стварэнні мультфільмаў,
- музейныя заняткі па гісторыі анімацыі.
Выстава працуе па 30 жніўня па адрасе вул. Свярдлова, 4